Затрымалі нападнікаў на ювелірную краму ў Менску
Затрыманыя падазраваныя па справе аб разбойным нападзе на ювелірную краму «Яхант» па вуліцы Кісялёва ў Менску.
Па месцы жыхарства фігурантаў праведзеныя ператрусы. Таксама правяраецца дачыненне затрыманых да здзяйснення іншых злачынстваў – яшчэ як мінімум трох разбойных нападаў на прыватныя дамы, паведамляе МУС. Шкода, прычыненая краме ў выніку разбою, склала больш за 1 млн рублёў. Частка выкрадзенай маёмасці знойдзена ў схованцы, абсталяванай дома ў сваякоў аднаго з падазраваных.
Разбойны напад быў здзейснены 17 жніўня прыблізна. Двое мужчын увайшлі ў памяшканне, распылілі пярцовы газ, на рукі прадаўцоў надзелі кайданкі. Выкраўшы ўсе каштоўнасці з вітрыны, налётчыкі схаваліся. Наведвальнікаў у краме ў гэты момант не было.
Беларускае Радыё Рацыя