Віталь Воранаў прэзентуе сваю кнігу “Шэптам”



Беларускі пісьменнік, які жыве ў Польшчы, Віталь Воранаў прэзентуе сваю новую кнігу “Шэптам” у Познані.

Летась ён атрымаў стыпендыю прэзідэнта Беластока і некалькі месяцаў правёў на Падляшшы і беларускім Палессі, дзе збіраў матэрыял для сваёй кнігі. Кніга прысвечана таямніцам шаптух, якімі з даўніх часоў славіліся беларускія вёскі.

Кажа Віталь Воранаў:

– Некалькі месяцаў правёў на Падляшшы і ў беларускім Палессі ў пошуку розных гісторый, звязаных у першую чаргу з паганствам, чарамі і паганскай традыцыяй уцэлым. У выніку з’явілася 18 тэкстаў рознай даўжыні, 18 апавяданняў. Выйшла двухмоўная кніга – у арыгінале на беларускай мове і ў перакладзе на польскую Манікі Уранэк.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца сёння ў познаньскай кавярні Street Cafe.  Пачатак а 18-й гадзіне.

Беластоцкая прэзентацыя адбудзецца 13 лютага ў кавярні „Mała Czarna” (Ul. Legionowa 2), пачатак у 18.00.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя