У Супраслі адзначылі гадавіну бітвы пад Воршай
У Супраслі адзначылі 505-ю гадавіну бітвы пад Воршай. 8-га верасня войска Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Канстанціна Астрожскага спыніла маскоўскую экспансію.
У Супраслі мерапрыемства прайшло ў межах Дзён спадчыны Рэчы Паспалітай.
Урачыстасць адкрыў бургамістр Супрасля Радаслаў Дабравольскі:
– Адкрываю Дні спадчыны Рэчы Паспалітай абодвух народаў у Супраслі.
Другая частка Дзён спадчыны Рэчы Паспалітай адбудзецца ў Супраслі 14-га верасня.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя