Пінск сабраў вінаградараў і агароднікаў з усёй краіны
У нядзелю Пінск сабраў вінаградараў і агароднікаў з усёй краіны на штогадовую рэспубліканскую выставу-кірмаш «Бурштынавая гронка вінаграду».
Акрамя гандлю для наведвальнікаў арганізавалі кансультацыі прафесійных фермераў, круглыя сталы па абмене досведам.
«Гэта сапраўднае свята ўраджаю і заўжды масавае», – адзначае чалец аргкамітэту мерапрыемства Людміла Ладыга:
– Едуць з усіх куткоў нашай Беларусі. На свяце проста не злічыць індывідуальных прадпрымальнікаў, фермерскіх гаспадарак. Вельмі прыемна, што прымаюць удзел нашыя сяльгаспрадпрыемствы. Усе стараюцца як мага больш прадаць, а пакупнік удзячны, таму, канешне, і едуць да нас з усёй краіны і любяць праводзіць свой час на кірмашы з карысцю.
Пінск не выпадкова абраны месцам для штогадовых сустрэч вінаградараў. У горадзе над Пінай у 1930-я гады мясцовы навукоўца Іван Шаўчук пачаў развіваць вінаградарскую справу і, дзякуючы яго намаганням, гэтая ягада прыжылася на беларускай зямлі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: media-polesye.by