Чаму варта абіраць еўрапейскі вектар развіцця?
Чаму варта абіраць еўрапейскі вектар развіцця абмеркавалі ў Берасці. Тут у гатэлі „Энергія” прайшла сустрэча ў межах ініцыятывы “Еўрапейскі дыялог”.
Палітык Анатоль Лябедзька распавёў падрабязней пра актуальнасць такога мерапрыемства:
– Тут ладзілі еўрапейскую лекцыю. Усё ж такі Берасце вельмі блізка да ЕЗ. Улічваючы, што я сам і мае калегі – прыхільнікі еўрапейскага выбару, вельмі важна даносіць да людзей адэкватную інфармацыю, што такое ЕЗ, якія могуць быць перспектывы ўзаемадзеяння з Беларуссю. Гэта ўжо не першая такая лекцыя. Штогод мы гэта робім.
У другой частцы мерапрыемства былі абраныя дэлегаты на з’езд Аб’яднанай грамадзянскай партыі, які адбудзецца напрыканцы верасня. На ім будзе вызначаны канчатковы спіс кандыдатаў у дэпутаты ад палітычнай структуры.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце