Фотафакт: Смачны ласунак ва ўпакоўцы па-беларуску



Ужо больш за 20 год у Глыбокім вытворча-камерцыйная фірма «Аржаніца» перапрацоўвае лясныя дары і вырабляе натуральныя прысмакі пад брэндам «Глыбінка лясная». Іх цукеркі – журавіны ў цукры, шакаладзе, з карыцай з’яўляюцца любімым ласункам дзяцей і дарослых як у Беларусі, так і за яе межамі.

Сёлета прадпрыемства наладзіла выпуск гэтых ласункаў ва ўпакоўцы па-беларуску, раней яна была па-расейску. І, як ні дзіўна, у Глыбокім прысмакі пачалі хутка знікаць з паліцаў крамаў.

Таццяна Смоткіна