Skuteczni пачалі выбарчую кампанію на Падляшшы
Skuteczni (Эфектыўныя) пачалі выбарчую кампанію на Падляшшы. У спісе 15 прозвішчаў.
Лідарам партыі стаў Марцін Савіцкі, які раней балатаваўся ў самакіраванне ды парламент ад naртый Wolność, Korwin ды іншых:
– Толькі я дэ-факта з’яўляюся партыйным і палітычным дзеячам, астатнія кандыдаты з’яўляюцца беспартыйнымі. Цудоўная нагода для дзеячаў, актывістаў, якія маглі б прэзентаваць свае выбарчыя пастулаты і сваю праграму. А не так, як у вялікіх партыях, дзе ёсць цэнтральная праграма і ўсе павінны ёй кіравацца. У нас будзе зусім па-іншаму.
Як заяўляе Марцін Савіцкі, гэтая кампанія прайграная напачатку, бо Skuteczni пачалі яе занадта позна, а ў краіне зарэгістраваныя толькі пяць спісаў. Кампанія будзе выніковай толькі тады, калі кандыдаты выкарыстаюць магчымасць рэкламы сваіх ідэй ды сваіх сяброў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота poranny.pl