У Баранавічах разглядаецца справа па выкраданні зброі



У судзе горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна пачаўся разгляд справы па выкраданні зброі і боепрыпасаў у вайсковай часці ў Баранавічах. На лаве падсудных 10 чалавек. Следства цягнулася больш за год. Атрымалася 63 тамы справы.

Пасяджэнне пачалося з зачытвання дзяржаўнымі абвінаваўцамі матар’ялаў справы. Судовая зала не абсталявана мікрафонамі, таму абвінаваўцаў не было чуваць. Для маці абвінавачанага былога прапаршчыка, начальніка склада боепрыпасаў 25-гадовага Дзмітрыя Кульжыка Ларысы дзіўна тое, што раскраданне зброі цягнулася з 2016 года, і чамусьці гэтага ніхто з вышэйшых чыноў не заўважаў, кажа маці Дзмітрыя спадарыня Ларыса:

– Як можна вынесці са склада ў руках аўтамат? Камеры, праз ахову праходзім.

Спадарыня Ларыса не бачыла ўзбагачэння сына. Зброя не семкі, кажа яна:

– Інкрымінуюць крадзеж, продаж, узбагачэнне – такіх грошай няма. Мая машына прададзеная, крэдыт у банку ўзяты, кватэра дзяржаўная, мэблю набывала я, на што брала крэдыт. У любым выпадку грошы недзе вырысаваліся б. Зброя – гэта якія сумы павінны ісці.

Паводле асобы, знаёмай з матар’яламі справы, недастача зброі ўжо была, калі Дзмітрый Кульжык у 2015 прымаў склад. Яму было паабяцана, што пасля вучэнняў недахоп будзе спісаны. Маці Кужыка кажа, што сын кожны год хадзіў у адпачынак. У такім разе павінны быць рэвізіі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя