Грамадскія актывісты з Баранавіч судзяцца з мясцовымі ўладамі
Калі няма прычыны – яе трэба прыдумаць. Па такім прынцыпе дзейнічае Баранавіцкі выканкам, які не дазволіў правесці грамадскім актывістам пікет 10 снежня, прысвечаны 66-м угодкам прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
Толькі ў першы дзень суда, куды актывісты звярнуліся з заявай, яны даведаліся прычыну адмовы, кажа адзін з заяўнікаў пікету Сяргей Гоўша:
– Нібыта парушылі гэты пункт, дзе напісана, што мы павінны заключыць дамову з міліцыяй. Я ўвесь упор зрабіў на тое, што яны якраз не выконваюць пастанову саўміна, якая была прынятая ў 2012 годзе. Дамову заключаць з міліцыяй нам не патрабуецца, з улікам гэтай пастановы. Кажуць: „А вы ў заяве не напісалі, як вы будзеце прыбіраць тэрыторыю і замаўляць хуткую дапамогу”. Мы ж з прыклалі дамовы. Ну зусім “трутні”.
Заяўнікі падалі ўсе дакументы на замову пікета, як таго патрабуе Закон “Аб масавых мерапрыемствах”. Тым не менш чыноўнікі гарвыканкама дазволу не далі.
Суд будзе працягнуты 27 студзеня.
Беларускае Радыё Рацыя