Марына Хоміч: Цяпер у студэнцкае самакіраванне уваходзяць толькі сябры БРСМ



Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты перадалі ў Міністэрства адукацыі чарговую порцыю подпісаў за далучэнне Беларусі да Балонскай сістэмы адукацыі, але толькі пры ўмове выканная рэформаў.

Перададзеныя дакументы змяшчалі больш за 200 подпісаў у падтрымку рэфармавання беларускай сістэмы адукацыі, паведаміла лідар аргкамітэту МХД Марына Хоміч.

– Патрабаванні нашы былі распрацаваныя разам з Балонскім камітэтам Беларускім Асноўныя патрабаванні: выбарнасць рэктараў, акадэмічныя правы і студэнцкае самакіраванне, у якое цяпер уваходзяць толькі сябры БРСМ, а іншыя людзі з дэмакратычнымі перакананнямі сёння не могуць трапіць у студэнцкае самакіраванне.

«У той жа час чыноўнікі ад Міністэрства адукацыі запэўніваюць, што рэформы ўжо адбыліся, быццам бы студэнцкае самакіраванне сапраўды існуе, быццам бы выбарнасць рэктараў зараз будзе перагледжана. Але вядома, што ў тых ўмовах, якія існуюць, выбары нічога не вырашаюць, а студэнт не уплывае на палітыку сваёй навучальнай установы», – адзначае Марына Хоміч.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

 

Фота ampby.org