„Канцэрт жыцця”: паказ стужкі Міколы Ваўранюка ў Гайнаўцы
Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы запрашае на сустрэчу з Міколам Bаўранюком, аўтарам фільма „Канцэрт жыцця”.
Мерапрыемства адбудзецца 21 верасня а 16-й гадзіне ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы.
„Канцэрт жыцця” – гэта назва фільму пра адну з найбольш папулярных перадачаў на Беларускім Радыё Рацыя – „Падляшскі канцэрт пажаданняў”.
Прадзюсарам фільму стала Аб’яднанне АБ-БА, якое пісала праекты ў розныя ўстановы, каб знайсці фінансавыя сродкі на фільм. „Канцэрт жыцця” – гэта адзін з фільмаў, які адмыслова падрыхтаваны для фестывалю „Усход Культуры”.
Паводле прэс-рэлізу