Амаль 100 боепрыпасаў часоў вайны знайшлі ў Віцебскім раёне



Пра гэта паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама.

Удзень у лясным масіве паблізу вёскі Лучынаўка было выяўлена: два артылерыйскія снарады калібру 76 міліметраў, 73 артылерыйскія снарады калібру 45 міліметраў, дзве гранаты Ф-1, 12 гранат РТД-33, адна мінамётная міна калібру 82 міліметраў.

Акрамя таго, там жа былі знойдзены 60 артылерыйскіх узрывальнікаў, дзве гільзы з капсульнай утулкай, – усё часоў Вялікай Айчыннай вайны. Боепрыпасы былі вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны сапёрна-піратэхнічнай групай в/ч 5524 унутраных войск МУС.

zviazda.by