Лукашэнка прыняў шэраг кадравых рашэнняў
Аляксандр Лукашэнка 12 верасня прыняў шэраг кадравых рашэнняў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Сяргей Цярэнцьеў прызначаны надзвычайным і паўнамоцным паслом Беларусі ў Егіпце і па сумяшчальніцтве ў Судане, Султанаце Аман, а таксама пастаянным прадстаўніком краіны пры Лізе арабскіх дзяржаў;
Яўген Вараб’ёў — надзвычайным і паўнамоцным паслом Беларусі ў Ізраілі;
Мікалай Аўсянка — надзвычайным і паўнамоцным паслом у Эквадоры і па сумяшчальніцтве ў Калумбіі, Нікарагуа і Панаме;
Віктар Рыбак — надзвычайным і паўнамоцным паслом у Турцыі і па сумяшчальніцтве ў Іраку;
Вячаслаў Бяскосты — надзвычайным і паўнамоцным паслом у Туркменістане.
Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне:
Анатоля Гапоніка — старшынёй Буда-Кашалёўскага райвыканкама;
Сяргея Касінскага — старшынёй Лельчыцкага райвыканкама;
Сяргея Ложачніка — старшынёй Лідскага райвыканкама;
Аляксея Садоўскага — старшынёй Шчучынскага райвыканкама;
Андрэя Жайловіча — старшынёй Салігорскага райвыканкама;
Пятра Максімчыкава — генеральным дырэктарам ААТ „Гомельшкло”;
Сяргея Авакава — генеральным дырэктарам ААТ „Планар”.
Фота president.gov.by