Таццяна Тарасевіч: Менавіта я магу больш дапамагчы простым людзям
Нягледзячы на безвыніковасць сваіх ранейшых выбарчых кампаніяў, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), кіраўнік суполкі РЭП у Бярозе Таццяна Тарасевіч не перастае змагацца за дэпутацкае званне.
І гэтым разам Тарасевіч зарэгістравала ўжо сваю ініцыятыўную групу з 15 чалавек у акруговай камісіі Пружанскай выбарчай акругі №9. Яна адна жанчына сярод 5 зарэгістраваных прэтэндэнтаў у кандыдаты. Адна партыйная і адна з двух прэтэндэнтаў, якая жыве непасрэдна на акрузе, дзе балатуецца, кажа Таццяна Тарасевіч:
– Я лічу, што менавіта я магу больш дапамагчы простым людзям па іх пытаннях. Я сама жыву на гэтай акрузе і ведаю гэтыя праблемы і сама адчуваю цяжкасці, якія адчуваюць мае будучыя выбарцы. І хоць зараз я знаходжуся на пенсіі – у мяне больш часу займацца праблемамі людзей. Маім апанентам, якія працуюць: яны павінны аддаваць сябе працы.
Пакрыху падрыхтоўка да выбараў праяўляе сябе. Пачаўся збор подпісаў, пачалі праходзіць першыя пікеты, створаны ўчасткі для галасавання, ідзе вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых камісіяў. Выбары ў Палату Прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада 2019 года.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя