Актыўнасць культурніцка-асветніцкай установы «За вела Берасце!»



Веламаніторынг, Сусветны дзень без аўто, Тыдзень еўрапейскай мабільнасці і роварная школа. Такой актыўнасцю займаюцца на Берасцейшчыне ў новым сезоне прадстаўнікі культурніцка-асветніцкай установы «За вела Берасце!». Пра гэта распавёў адзін з яе лідараў Уладзімір Красько. Грамадскі дзеяч адзначыў, што актывісты зараз канцэнтруюцца не на колькасць мерапрыемстваў, а на іх якасці:

– Улічваючы што зараз верасень і ён уключае ў сябе Тыдзень еўрапейскай мабільнасці, безумоўна, мы плануем мерапрыемствы. І акрамя гэтага на Тыдзень еўрапейскай мабільнасці, а таксама на Дзень без аўтамабіля, які пройдзе ў Берасці 22 верасня. Першае, што вельмі хочацца адзначыць, што будзе менш, можа, у гэтым годзе масавых мерапрыемстваў, улічваючы тое, што ў верасні адзначаецца 1000-годдзе горада. Вельмі шмат масавых мерапрыемстваў адбываецца ў горадзе.

Паводле Уладзіміра Красько, дзякуючы арганізацыі, кожны год у горадзе адбываюцца змены ў лепшы бок у роварнай сферы. Гэта сумесныя намаганні шараговых берасцейцаў і прадстаўнікоў улады на лакальным узроўні.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце