Пікет каля Льва Сапегі
У суботу, 14 верасня, у Слоніме адбыліся адначасова два пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 прадстаўніка Беларускага Нацыянальнага Камітэта слонімца Віктара Марчыка.
Адзін пікет праходзіў каля ўваходу на цэнтральны рынак горада, а другі – у скверыку за плячыма помніка Льву Сапегу. Пад бел-чырвона-белым сцягам падчас пікетаў было сабрана каля 50 подпісаў.
Пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне другіх кандыдатур у Слоніме пакуль няма.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім