„Колеры зімы” ў фатаграфіях Яўгена Бузука



„Колеры зімы” – гэта персанальная выстава аднаго са знакамітых гарадзенскіх фатографаў Яўгена Бузука.

Працы Яўгена знаходзяцца ў прыватных калекцыях па ўсім свеце: Канадзе і Нямеччыне, Аўстраліі і Расеі. Аўтар мае вялікую колькасць узнагародаў за свае выставы.

На прэзентацыі Яўген Бузук распавядаў гісторыі сваіх фотаздымкаў, якія рабіў падчас падарожжаў па свеце:

– Гэта проста падборка нейкіх добрых на маю думку здымкаў, якія былі зроблены ў розных краінах, але ўсе яны былі зроблены зімой. Зіма яна розная – на поўначы яна чорна-белая, на поўдні яна больш яркая, хаця бывае і наадварот. Вось гэтай рознакаляровасцю, гэтыя адметнасці зімы ў розных краінах, у розных кутках я і хацеў паказаць – гэта Швецыя, Фінляндыя, Славакія, Чэхія, Куба.

Яўген Бузук былы ўрач-псіхіятр, з 2011 года прафесійна займаецца фатаграфіяй.

На сустрэчу, што адбывалася ў гарадзенскай антыкавярні „Жывы час”, прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня