Названы лаўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Савіцкага



Чатыры гады таму ў Полацку мясцовая бібліятэчная сістэма заснавала ўласную полацкую літаратурную прэмію імя пісьменніка Алеся Савіцкага. Летась яе лаўрэтам быў паэт Навум Гальпяровіч. Сёлета нечакана прэмію атрымаў экс-старшыня Полацкага гарвыканкама Уладзімір Тачыла.

Кажа кіраўніца полацкага літаратурнага аб’яднання „Наддзвінне” Валянціна Сопікава.

– Уладзімір Сцяпанавіч Тачыла атрымаў літаратурную прэмію імя Алеся Савіцкага. Былі пададзеныя ягоныя дзве кнігі «Надышусь ли всласть…» і «Живой. Исповедь Громовского» , за якія яму была прысуджаная першая прэмія.

Уладзімір Тачыла вядомы ў Полацку як кіраўнік, пры якім у горадзе з’явілася шмат помнікаў, у тым ліку Еўфрасінні Полацкай, Сімяону Полацкаму і князю Усяславу Брачыславічу.

Уладзімір Тачыла піша вершы па-беларуску і па-руску. Ён ужо аўтар пяці кніг.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота pvestnik.by