У Беларусі з’явяцца электронныя працоўныя кніжкі



„Электронныя працоўныя кніжкі лепш за традыцыйныя, бо дазваляюць захаваць усю інфармацыю. У іх „атрамант не выгарае, а папера не заціраецца”, – заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у інтэрв’ю дзяржаўнаму тэлеканалу АНТ.

Па-другое, патлумачыла чыноўніца, гэта дапаможа абараніць работніка ад нядобрасумленнага наймальніка. Па яе словах, бываюць выпадкі, калі пры выхадзе на пенсію не ўдаецца знайсці нейкія дакументы аб працоўнай дзейнасці чалавека.

– У прошлым годзе была прынятая пастанова ўрада аб унясенні зменаў у гэты персаніфікаваны ўлік. Што ён даў? Мы пашырылі вось гэтыя палі для запаўнення, якія ёсць у працоўнай кніжцы. Гэта яшчэ адзін крок да аўтаматызацыі вось гэтага ўліку. Мы цяпер будзем мець найменні прафесій і пасадаў служачых, і пры гэтым гэтыя найменні будуць, раз мы гаворым аб аўтаматызацыі, адлічбаваныя. З’явіцца такая інфармацыя: праца па сумяшчальніцтву, перавод з адной пасады на другую. Гэта кастрычнік сёлетняга года. То бок гэта інфармацыя сёлета ў кастрычніку прыйдзе ўжо ў персаніфікаваны ўлік.

Як адзначыла міністр, для наймальніка ж электронныя працоўныя кніжкі азначаюць спрашчэнне дакументазвароту.

Беларускае Радыё Рацыя