„Ад Марыхі да Котры” – беларуска-літоўскае памежжа
Выйшла ў свет прыгожа і багата ілюстраваная навукова-папулярная кніга вялікага калектыву беларускіх і літоўскіх аўтараў пад назвай „Ад Марыхі да Котры: ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі беларуска-літоўскага памежжа”.
Кажа адзін з удзельнікаў праекта з беларускага боку:
– Гэта вельмі цікавая, не зусім традыцыйная нават для транспамежных беларуска-літоўскіх, беларуска-латышскіх праектаў выданне, бо яно выйшла адначасова на двух мовах – па расейску тэкст напісаны і па-літоўску. Яна прысвечана менавіта транспамежным тэрыторыям з нашага боку мяжы, з беларускага – гэта заказнік “Азёры”, заказнік „Гарадзенская пушча” і ландшафтны заказнік „Котра”. І адпаведна трохі іншы там статус, з літоўскага боку – асабліва ахоўваемыя тэрыторыі.
Выданне было падрыхтавана ў межах праекта „Менеджмент транспамежных асабліва ахоўваемых терыторый Алітускага ўезда і Гарадзенскай вобласці ды іх інтэграцыя ў Пан-еўрапейскую экалагічную сетку”, які рэалізоўваўся па Праграме транспамежнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь у межах Еўрапейскай ініцыятывы добрасуседства і партнёрства.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня