ЗША і Беларусь вяртаюць паслоў
ЗША і Беларусь прынялі рашэнне пра аднаўленне дыппрадстаўніцтва на ўзроўні паслоў. Пра гэта 17 верасня заявіў намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвід Хэйл на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
«Я хацеў бы перадаць прывітанне ад дзяржсакратара, які папрасіў мяне прыехаць, каб прысутнічаць на важным гістарычным моманце нашых двухбаковых адносін. Пасля нашай сустрэчы мы зробім аб’яву, што будзем абменьвацца пасламі па заканчэнні такой колькасці гадоў без паслоў», – сказаў Дэвід Хэйл.
«Мы згодныя з вамі, што тое становішча рэчаў ненатуральнае, ненармальнае. І мы рады, што гэта канчаецца. Мы закрываем гэты раздзел па прычыне тых крокаў, якія ваша краіна і вы асабіста зрабілі. Таксама адзначаем тое бачанне, якія вы прынялі на ўзбраенне – большай разнастайнасці як ва ўнутраных справах, так і ў адносінах з навакольным светам. Мы вельмі моцна падтрымліваем гэта бачанне і зробім усё магчымае, каб дапамагчы вам на гэтым шляху», – падкрэсліў намеснік дзяржсакратара ЗША.