Нацыянальная сімволіка на перадвыбарчых пікетах
Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» з Мазыра Міхаіл Бандарэнка распавёў, з якім настроем гараджане прыходзяць на перадвыбарчыя пікеты:
– Збор подпісаў ідзе нядрэнна. У нас толькі з пікетаў ужо ёсць каля 120 – 130. Большасць нашых актывістаў ходзяць яшчэ і па кватэрах.
Людзі падыходзяць да нас на пікетах, размаўляюць, пытаюцца нешта, цікавяцца планамі і прапануюць дапамогу. Некаторыя, толькі-толькі ўбачыўшы нацыянальную сімволіку, адразу падпісваюцца. Для іх гэта як глыток свежага паветра.
Чыноўнікі, наадварот, нярвуюцца. Зусім нядаўна, мне скінулі аўдыёзапіс з прадпрыемства «Мазырсоль», на якой местачковая начальніца пагражала сваім падначаленым, каб тыя не замануліся ставіць за нас подпісы. Нават «Зубр» успамінала.
Гэтыя пагрозы ад засядзелых чынуш – проста смешныя. Яны толькі паказваюць, што мы ўсё робім правільна.
Паводле прэс-рэлізу