Вольга Бароўская: Ніколі не думала, што людзей могуць забіваць



У Гомелі прэзентавалі кнігу «НКВД забіваў у Курапатах».

Аўтар выдання Марат Гаравы распавёў прысутным пра гісторыю месца сталінскіх рэпрэсіяў, а таксама ўзгадаў сведак масавых расстрэлаў. Сярод іх – гісторыя Вольгі Бароўскай з вёскі Цна-Ёдкава.

– А цяпер успамінае Вольга Бароўская: на маіх вачах у лес уехала «эмка», а за ёй калона «чорных варанкоў», з якой выйшла шмат узброеных мужчын у вайсковай форме. Адны стаялі ля вялізнай ямы з наганамі на чаку, іншыя выводзілі з будак арыштантаў, рознага ўзросту мужчын і жанчын з раскудлачанымі валасамі, падводзілі да ямы і стралялі з наганаў у патыліцу. Я ажно вочы ад жаху заплюшчыла, бо ніколі не думала, што людзей могуць забіваць.

Прэзентацыя кнігі «НКВД забіваў у Курапатах» адбылася ў грамадска-палітычным цэнтры па вуліцы Палеская, 52.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель