#Kamanda28 прапануе сфатаграфавацца з нацыянальнай сімволікай



28 гадоў таму, у 1991-м годзе, Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову „Аб Дзяржаўным гербе і сцягу”. „Пагоня” і бел-чырвона-белыя сцягі з’явіліся на вуліцах нашых гарадоў.

Гарадзенская #kamanda28 віншуе ўсіх з гэтай падзеяй і запрашае паўдзельнічаць у акцыі.

Кажа намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:

– Я ад імя #kamanda28 віншую ўсіх беларусаў з гэтай датай. Мы прапануем сфатаграфавацца сёння з бел-чырвона-белым сцягам і „Пагоняй”, выкласці гэта ў сацсеткі. Мы павінны разумець і ведаць, што нас шмат і гэты дзень павінен стаць сапраўды святочным, які аб’яднае ўсіх беларусаў.

Увечары 19-га верасня ад 17-й да 19-й гадзіны прадстаўнікі каманды Вадзіма Саранчукова запрашаюць у цэнтр Гародні, каб прыняць удзел у адмысловым пікеце. У фотазоне можна будзе зрабіць фота з нацыянальнымі сімваламі.

Беларускае Радыё Рацыя