Першы блок БелАЭС запусцяць у пачатку 2020 года
Фізічны запуск першага блока Беларускай АЭС з выдачай электрычнасці ў сетку адбудзецца ў пачатку 2020 года, а не ў канцы 2019-га, як планавалася раней. Пра гэта паведаміў старшыня Гарадзенскага абласнога выканкама Уладзімір Краўцоў.
Па яго словах, зараз на першым блоку БелАЭС ідуць пуска-наладачныя работы, выпрабаванні розных вузлоў і тэхналогій. “Пакуль кіраўніцтва падрадчыка — “Расатама” — дэкларуе, што ўсе працы завершацца ва ўстаноўленыя тэрміны. У пачатку наступнага года павінен адбыцца фізічны пуск з выдачай магутнасці ў сетку”, — распавёў Краўцоў у інтэрв’ю тэлеканалу „Беларусь 1„.
Фото БЕЛТА