Былы чыноўнік: Тыя памылкі, якія я рабіў, трэба выпраўляць



Працягваецца збор подпісаў за высоўванне кандыдатамі ў дэпутаты ў Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Схода Рэспублікі Беларусь. У Берасці між іншым і за прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы праціўнікаў акумулятарнага завода «АйПаўэр». Кажа блогер і кандыдат у кандыдаты па 1-й выбарчай акрузе Берасця Аляксандр Кабанаў:

– Шматлікія яшчэ год таму казалі, што мы ў палітыку «не лезем». Значыць, яна прыйшла сама да нас. Яны пачалі глядзець шматлікія працэсы, якія адбываюцца ў той жа Расеі, гэтыя рэчы ў нас абмяркоўваюцца. І людзі ўсё больш і больш разумеюць, што трэба нашу краіну будаваць сваімі рукамі, а не за кошт кагосьці, што ён прыйдзе і за нас зробіць. Усё ж такі павінен быць наш уклад і наша праца.

Толькі што падышоў чалавек, падпісаўся. Адышоў убок і сказаў: я, былы чыноўнік,  паставіў подпіс за вас, таму што тыя памылкі, якія я рабіў, трэба выпраўляць.

Перадвыбарчая і выбарчая кампаніі ў Беларусі праходзяць на фоне сітуацыі вакол «інтэграцыйных працэсаў» між Беларуссю і Расеяй.

Беларускае Радыё Рацыя