Ігар Маслоўскі: Радуе тое, што людзі пазнаюць нас



Подпісы ў падтрымку кандыдатаў ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і арганізацыі «За свой горад!» працягваюць збіраць у Берасці. Чарговы пікет адбыўся на перакрыжаванні вуліц Дзяржынскага і Савецкай. Актывісты пераадолелі ўжо большую частку падпісной кампаніі.

Палітык Ігар Маслоўскі адзначыў, што з кожным разам людзі прыходзяць усё больш падрыхтаванымі ў палітычным плане:

– З кожным днём яно ідзе лепей, таму што людзі ўжо прызвычаіліся, што наперадзе выбары і што збіраюць подпісы. Больш інфармацыі гучыць ад нас і ад іншых прэтэндэнтаў, таму людзі ўжо больш знаёмыя, менш трэба ім тлумачыць. І вельмі радуе тое, што людзі пазнаюць нас.

Каб наведаць пікеты або пакінуць подпісы ў падтрымку сацыял-дэмакратаў, неабходна сачыць за афішамі ў сацыяльных сетках. У выпадку добрага надвор’я збор подпісаў ажыццяўляецца звычайна ў цэнтры горада пасля 17-ай гадзіны.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце