Праект «Актыўнае бацькоўства» ў Берасці



«Актыўнае бацькоўства» – прэзентацыя такога праекта адбылася ў грамадска-культурніцкім цэнтры «Грунтоўня» Берасця.

Тут гутарылі на тэму сямейных стартапаў. Праграма дзеянняў рэалізуецца пры падтрымцы малых грантаў Амбасады ЗША сіламі берасцейскага гарадскога аддзялення «Хрысціянскай садружнасці дарослых і маладых», – распавяла каардынатар Вольга Крусь:

– Гэты праект для таго, каб бацькі з дзецьмі знайшлі магчымасць разам, не аддаючы дзяцей каму-небудзь, а разам атрымліваць дадатковыя звесткі, дадатковую інфармацыю, дадатковыя веды, мець магчымасць хадзіць на мерапрыемствы добрага і высокага ўзроўню разам з дзецьмі.

Праект – гэта не толькі дадатковая пляцоўка для камунікацыі і абмену досведам бацькоў, але і прастора для абмеркавання ідэяў, іх стварэння і ўключэння ў творчыя працэсы.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: www. ymcabelarus.org