Патрыярха Кірыла запрасілі на 500-годдзе Жыровіцкага манастыра



Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл запрошаны на святкаванне 550-годдзя здабыцця цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзя з дня заснавання Жыровіцкага мужчынскага манастыра, якое адбудзецца ў траўні 2020 года, – піша БЕЛТА.

Таксама ў плане мерапрыемстваў значыцца правядзенне ў гэты перыяд пасяджэння Святога Сінода Рускай праваслаўнай царквы, чакаецца ўдзел царкоўных іерархаў РПЦ з блізкага і далёкага замежжа.

Напярэдадні святкавання юбілейных дат, з сакавіка па травень у абласных цэнтрах, Менску і іншых гарадах пройдуць тэматычныя навукова-практычныя канферэнцыі, выставы, кінафестывалі, круглыя ​​сталы, літаратурныя чытанні, будуць арганізаваны экскурсіі для турыстаў.

Акрамя таго, у Жыровічах усталююць помнік прападобнаму Серафіму Жыровіцкаму.