Бельскі белліцэй у рэйтынгу тыднёвіка “Перспектывы”



“На жаль, за 2014 год рэйтынг нашага ліцэя знізіўся, але ўсё ж такі знаходзімся ў першай трохсотцы ліцэяў Польшчы. Калі ўсіх амаль 2000 – і гэта не самы дрэнны вынік,” – ацэньвае месца сваёй школы ў  рэйтынгу тыднёвіка “Перспектывы” Андрэй Сцепанюк, дырэктар ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім:

– Мы надалей у Польшчы ў ліку так званых “сярэбраных школаў”.  Ёсць “залатыя”, “сярэбраныя” і “бронзавыя”. Зразумела, што бярэцца пад увагу толькі 500 ліцэяў, а ліцэяў у Польшчы амаль 2000. Гэта таксама пра нешта сведчыць. 282 месца ў Польшчы, спадзяюся, што праз год будзе лепш.

У Падляшскім ваяводстве Бельскі белліцэй займае 11-месца ды 50-тае ў Польшчы ў “Алімпійскім рэйтынгу”, дзе бярэцца пад увагу толькі дасягнення вучняў у прадметных конкурсах на ўзроўні цэнтральным.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя