У Берасці працягваецца актыўны збор подпісаў



Прымаць удзел у пікетах супраць будаўніцтва акумулятарнага завода запрашаюць у Берасці. Яны ладзяцца штодня ў пяці кропках горада.

Грамадскі дзеяч, актыўны ўдзельнік пратэстаў Віталь Казак распавёў, што на гэтым тыдні акцыя будзе сумяшчацца з працэсам збора подпісаў:

– 22 верасня, гэта нядзеля, плануецца кармленне галубоў. І плануецца такі вялікі збор подпісаў на вуліцы Савецкай. І я думаю, што ў мяне атрымаецца, пакуль гэтае пытанне вырашаецца, побач з вуліцай Леніна, не парушаючы закона. То бок ёсць вуліца Леніна, якая пераходзіць у Пушкінскую, Пушкінская – гэта тая зона, дзе можна займацца зборам подпісаў.

Усе пікеты звычайна пачынаюцца а 17-ай гадзіне і скончваюцца бліжэй да 19-ай або 20-ай гадзіны. Для таго каб пакінуць подпіс у падтрымку кандыдатаў, неабходна мець пры сябе пашпарт.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце