У Гародні адбыўся сход Руху „За Свабоду”



Сябры абласной філіі Руху „За Свабоду” абмеркавалі бягучую сітуацыю ў арганізацыі і ў краіне ўцэлым, апошнія падзеі і планы ўдзелу яе сяброў у выбарчым працэсе ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. А таксама вылучылі 5 дэлегатаў на пазачарговы рэспубліканскі з’езд арганізацыі.

Гаворыць каардынатар Руху „За Свабоду” па Гарадзенскай вобласці – Вітольд Ашурак:

– Былі вылучаны сябры на канферэнцыю. Акрамя таго абмеркавалі бягучы момант выбарчай кампаніі. Ну і перспектывы нашы. Здаецца, прайшло ўсё няблага. У людзей ёсць пэўныя спадзевы на будучыню.

28 верасня ў Менску адбудзецца пазачарговы рэспубліканскі з’езд арганізацыі. На ім плануецца вылучыць спіс кандыдатаў у дэпутаты непасрэдна ад Руху „За Свабоду”.

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя