50-годдзе з дня народзінаў паэта сустрэнуць з яго новай кнігай
Згадаць гарадзенскія падзеі 90-х і пачатку 00-х. Згадаць паэтаў, мастакоў, музыкаў Гародні, з імёнамі якіх звязаны гэты перыяд. Згадаць легендарную гарадзенскую газету „Пагоня” і яе супрацоўнікаў. Усё гэта дазваляе зрабіць новая публіцыстычная кніга Юрыя Гуменюка „Захлынуцца апантанасьцю жыцця”.
Кнігу з артыкулаў, рэпартажаў і карэспандэнцый Юрыя Гуменюка, якія пераважна друкаваліся ў газеце „Пагоня”, уклаў Алесь Аркуш. Пабачыла свет яна дзякуючы выдавецкай ініцыятыве „Полацкае ляда”.
Першая прэзентацыя кнігі адбудзецца 24 верасня на радзіме Юрыя Гуменюка ў дзень 50-годдзя з дня яго народзінаў. Імпрэза пройдзе ў гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця (Кірава,3). Пачатак а 19-й гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя