Фанаты ўшанавалі памяць ваяроў Бітвы пад Воршай



Фанаты „Воршы” зрабілі банэр у гонар перамогі ў Аршанскай бітве.

Ультрас футбольнага клуба „Ворша”, які выступае ў І лізе чэмпіянату Беларусі на гасцявым матчы ў Баранавічах, вывесілі банэр у гонар 505-годдзя перамогі ў Аршанскай бітве — адной з самых славутых перамог у вайсковай гісторыі Беларусі.

Банэр з тэкстам „Воі, на Крапіўне перамога”, відаць, матываваў гульцоў „Воршы”, якія двойчы вызначыліся ў першыя 7 хвілін матчу і перамаглі 2:0.

Беларускае Радыё Рацыя