Алена Талстая: Нельга праектаваць на дзяцей старыя метады выхавання
Здарэнне ў Гомельскай школе – гэта люстэрка стану спраў у дзяржаве. Калі ў грамадстве дамінуе грубасць і нетактоўнасць, якія падтрымліваюцца кіраўніком дзяржавы, нічога добрага чакаць не даводзіцца.
Паводзіны настаўніцы, якая без пагроз з ужываннем ненарматыўнай лексікі не можа справіцца з 4-класнікам, сведчыць пра патрэбу мяняць у адукацыі падыход да навучальнага і выхаваўчага працэсу, кажа былая настаўніца і сустаршыня Руху Салідарнасці “Разам” Алена Талстая:
– Канешне, настаўніца паказала абсалютную непедагагічнасць, але тую сістэму трэба мяняць цалкам. Да дзяцей павінен быць іншы падыход. Вырасла новае пакаленне. Нельга на іх праектаваць тыя метады выхавання, якія дэманструе Лукашэнка. Ён прывык, што яго дралі за вушы, ён гэтак жа вёў сябе са сваімі дзецьмі. І гэтую ж схему ён праектуе на ўсіх беларускіх дзяцей.
Паводле Алены Талстой, забарона мабільнікаў у школе – гэта забарона на абарону дзіцяці, нягледзячы на тое, што аднадушша ў гэтым пытанні няма.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя