Лукашэнка падпісаў указ аб аднаўляльных крыніцах энергіі
24 верасня. электраэнергіі падпісаў указ № 357 „Аб аднаўляльных крыніцах энергіі”.
Дакумент накіраваны на збалансаванае развіццё ўсіх відаў генерацыі электраэнергіі з улікам уводу ў эксплуатацыю Беларускай АЭС, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Указ прадугледжвае прымяненне пры стварэнні, рэканструкцыі, мадэрнізацыі ўстановак, якія працуюць з выкарыстаннем аднаўляльных крыніц энергіі, толькі новага абсталявання і куплю электраэнергіі ад гэтых установак па стымулюючых каэфіцыентах, дастатковых для акупнасці інвестыцый. Пры перавышэнні заяўленых тэрмінаў будаўніцтва такіх установак набыццё электраэнергіі ад іх будзе ажыццяўляцца па меншых каэфіцыентах.
Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам будзе дадзена магчымасць перадачы электраэнергіі ад аднаўляльных крыніц энергіі па сетках дзяржаўных энергазабеспячальных арганізацый, а таксама стварэння без квот установак, якія працуюць з выкарыстаннем аднаўляльных крыніц энергіі, для энергетычнага забеспячэння сваёй гаспадарчай дзейнасці.
Фота: belta.by