Прэзентацыя кнігі Іосіфа Рубахі “Фрэскі…” ў Берасці



“Фрэскі…” — кніга пад такой назвай аўтарства Іосіфа Рубахі была прэзентаваная ў Берасці. Мерапрыемства адбылося ў абласным краязнаўчым музеі і было прымеркавана да юбілейных дат: 850-годдзя з’яўлення габрэяў на беларускіх землях і 630-годдзя прывілеяў князя Вітаўта габрэям Берасця і Гародні.

Распавядае сам творца:

– Тое, што зрабілі габрэі для Беларусі, гэтага нельга забываць. У свой час у гарадах было 80-90% габрэяў. Я ведаю, што ў Менску ў 1941 годзе з 252 тысяч жыхароў палова былі габрэі.

Агулам даследчык Іосіф Рубаха выдаў чатыры кнігі па гісторыі габрэяў, у якіх ён закранаў у тым ліку Берасцейскі і Пінскі раёны.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота brokm.by