„Узгадаць Усё” – новая інтэлектуальная гульня



Некалькі дзясяткаў гарадзенцаў сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні пад назвай „Узгадаць Усё”. У сямі турах прагучала амаль паўсотні пытанняў па логіцы, палітыцы, геаграфіі ды музыцы.

Пра адметнасць гульні кажа Андрэй Карач, адзін з аўтараў і арганізатараў:

– Сабралася адзінаццаць камандаў – гэта былі як дасведчаныя каманды, так і абсалютныя навічкі. Канешне розніца адразу адчувалася з першых тураў, бо ёсць каманды, якія гуляюць у падобныя квізы не адзін год. Ёсць людзі, які прыйшлі, бо проста захацелі паспрабаваць нешта новае. Яны ніколі не хадзілі на гэтыя квізы – гэта абсалютна новая для іх з’ява.

Самі гульцы падзяліліся ўражаннямі ад новага квіза:

– Гэта цікавае пытанне і цікавы адказ. Мне падабаецца як працуе мая галава, калі я думаю пра пытанні.

– Фармат гульні новы, фармат прадстаўлення некаторых пытанняў новы. Музыкі менш, чым тэкстаў. Гэта прышпільна, гэта дае такі шанец для тых, хто не слухае папсяціну. 

– Спадабалася разнастайнасць пытанняў, што давялося паскрыпець мазгамі, што разнастайныя пытанні – гэта вельмі спадабалася. 

У гульнях праекта „Узгадаць Усё” ў бліжэйшыя дні плануюць прыняць удзел каманды не толькі з Гародні, але таксама з іншых гарадоў Гарадзеншчыны.

Беларускае Радыё Рацыя