Ці будуць беларускія міратворцы ў Данбасе?



Сузаснавальнік аргкамітэта па стварэнні аб’яднання “Абаронцы Айчыны” і былы “афганец” Аляксандр Камароўскі выказаўся наконт таго, ці магчыма, што беларускія вайскоўцы адправяцца выконваць міратворчую місію ў Данбас.

Нагадаем, што беларускі кіраўнік падчас сустрэчы з украінскімі журналістамі паведаміў, што Беларусь гатова ўвесці міратворчую місію ў Данбас, аднак удакладніў, што дзеля гэтага неабходна згода ўсіх бакоў канфлікта.

Аляксандр Камароўскі: Я вельмі адмоўна стаўлюся да таго, каб нашы вайскоўцы ўдзельнічалі ў гэтай аванцюры. І наогул не ўяўляю, як гэта можна рэалізаваць. Абсалютна відавочна, што вайна развязана той самай Расеяй, з якой збіраецца інтэгравацца Лукашэнка.

І зараз Беларусь збіраецца выконваць місію міратворцаў? Абсалютна нейтральна? Мне ў гэта не верыцца. Україна сама разбярэцца, без умяшання беларускіх уладаў, якія кроку не могуць зрабіць, каб перад гэтым не параіцца з Масквой.

РР: Альбо міратворцы ААН маглі б выканаць гэтую місію…

Аляксандр Камароўскі: Украіна адназначна не пагодзіцца на тое, каб беларускія вайскоўцы стаялі ў Данбасе. У Кіеве цудоўна разумеюць, што гэта тыя самыя вайскоўцы, якія праводзяць сумесныя вучэнні з расейскімі, і якія ладзяць з расейскімі ваеннымі сумесныя парады.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя