Беларуская спадчына Ліпска



Мясцовасць Ліпск, што ў Аўгустоўскім павеце, ніколі не забудзе сваёй беларускай спадчыны, дзякуючы такім асобам як Альбіна Багонка. У яе захаваліся старыя сшыткі з сотнямі песень гэтай ваколіцы. Большасць з іх – гэта абрадавыя беларускія песні. Дзякуючы спадарыні Альбіне, рэгіянальны калектыў з Ліпска – заўважылі на шматлікіх конкурсах народных песні:

– Гэта ўсё маёй мамы. Мая мама была спявачка. На пачатку мы займалі толькі першыя месцы. І Каляды, і Вялікдзень… Ездзілі паўсюль на святы. Дзе мы толькі не былі. І кружэлку найгралі. І я была як салістка. У Палацы культуры ў Варшаве выступалі. У студыях запісваліся.

«Я вельмі люблю спяваць», – кажа Альбіна Багонка – гераіняй аўтарскай праграмы «Краязнаўчыя кропкі», якую на хвалях нашага радыё падрыхтавала Уля Шубзда.

Беларускае Радыё Рацыя