Санкцыі супраць Расеі могуць узмацніцца
“Калі агрэсія Крамля працягнецца, то санкцыі супраць Расейскай Федэрацыі стануць яшчэ больш жорсткімі”. Пра гэта заявіў ініцыятар адключэння Расеі ад банкаўскай сістэмы SWIFT, віцэ-прэзідэнт Еўрапарламенту Рышард Чарнэцкі, перадае Еспрессо ТВ. Паводле яго, для Расеі завершыўся ільготны рэжым. “Упершыню адкрыта ідзе размова пра супрацоўніцтва з Украінай у кантэксце абароннай палітыкі… Размова ідзе пра стымуляванне краінаў Еўразвязу, каб яны прадавалі Ўкраіне зброю”, – сказаў еўрадэпутат. І дадаў, што ўмовай магчымага зняцця санкцый ёсць не толькі спыненне дапамогі сепаратыстам, але і вызваленне Крыму.
Беларускае Радыё Рацыя