Адкрылася выстава «Іване, жыві!»



У межах VIII Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі ў памяшканні Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта адкрылася выстава «Іване, жыві!». Выстава прысвечаная 100 гадавіне з дня смерці выбітнага беларускага адраджэнца нашаніўскага перыяду Івана Луцкевіча. Кажа суарганізатар выставы Людвіка Кардзіс:

– Гэту назву «Іване, жыві!» мы ўзялі, быццам перафразуючы словы яго каханай Юльяны Менке, якая напісала яму на вянку «Іване, ты жывеш!» Хацелася, каб яго імя і надалей натхняла б людзей на нейкія новыя думкі і дзейнасць. Таму мы абралі такую вось назву «Іване, жыві!», у тым сэнсе, каб жыла ягоная справа, тое, што ён калісьці пачынаў шмат год таму.

Арыгінальныя экспанаты і копіі для выставы прадставілі Віленскі беларускі музей Івана Луцкевіча, а таксама літоўскія і беларускія музеі і архівы. Частка экспанатаў – з прыватных калекцый. Выставу можна будзе наведаць да 18 кастрычніка.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя