МНС папярэджвае пра небяспеку пажараў



У сувязі з надыходам халодоў, ратавальнікі па ўсёй краіне пачалі праверку прыватнага сектара, дзе карыстаюцца пячным ацяпленнем. Як сведчыць статыстыка, на лістапад-люты прыпадае звыш 60% пажараў ад усёй колькасці за год, што як раз звязана з ацяпленнем жылля.

“У першую чаргу пад увагай сацыяльна неабароненая катэгорыя жыхароў”, – адзначае ратавальнік Аляксандр Чарвякоўскі:

– Рэспубліканская акцыя праходзіць па ўсіх рэгіёнах і закранае ўсе суб’екты прафілактыкі. Асноўныя задачы – гэта канешне ж праверка жыллёвага фонду, аказанне дапамогі сацыяльна неабароненай катэгорыі грамадзян. У першую чаргу гэта будуць пажылыя самотныя грамадзяне. Пасля ў далейшым мы канешне ж пастараемся адпрацаваць такія катэгорыі, як шматдзетныя сем’і, сем’і патрабуючыя дзяржаўнай абароны.

Па словах ратавальніка, асабліва ўздым пажараў адбываецца ў маразы і на навагоднія святы. У зоне рызыкі грамадзяне, якія злоўжываюць алкагольнымі напоямі і адзінокія пенсіянеры.

Беларускае Радыё Рацыя