Сяргей Чалы: Беларуская эканоміка – гэта загадка



Беларуская эканоміка – гэта загадака. У першую чаргу для саміх беларусаў. Так мяркуе эканаміст-аналітык Сяргей Чалы.

Для апісання агульнай эканамічнай сітуацыі ў краіне напрошваецца гістарычны тэрмін «феадалізм». А значыцца буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя  – «не за гарамі», кажа эксперт.

– У нас наперадзе павінны быць палітычныя трансфармацыі: стварэнне дэмакратычнага органа ўлады – дзеючага Парламента, задача якога, у першую чаргу, вызначэнне падаткаў, другое вызначэнне бюджэта. І сутнасць Парламента – гэта механізм дагаворвання людзей. А другое эканамічнае пераўтварэнне, сутнасць якога палягае ў стварэнні класа незалежных уласнікаў насуперак  часовым упраўленцам па дазволе вышэйшай улады.

Публічны семінар „Інтэлектуальная гісторыя посткамунізма”  працягнецца праз два тыдні ў менскай Журналісцкай майстэрні „Прэс Клуб”.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота TUT.BY