Спектакль «Львоў не аддамо» на фестывалі «Напрамак Усход»



Акцёры расказалі розныя гісторыі, што дачытаць польска-ўкраінскіх стасункаў. У рамках фестывалю «Напрамак Усход» паказалі спектакль «Львоў не аддамо» Тэатра імя Ванды Семашковай з Жэшува. Закранаюцца самыя розныя аспекты: культурныя, эканамічныя, палітычныя і гістарычныя. Тут і тысячы «зарабічанаў», якія прыехалі працаваць у Польшчу, спрэчкі вакол агульнай культурнай спадчыны, і Валынь, і Бандэра.

Акцёры сабралі розныя стэрэатыпы пра ўкраінцаў у польскай свядомасці. Ролю ўкраінкі выконвае запрошаная госця, артыстка аднаго з кіеўскіх тэатраў Аксана Чаркашына.

– Часамі мне бывае некамфортна проста як чалавеку з-за таго, што дастаткова складана знаходзіцца ў полі стэрэатыпнага бачання ўкраінцаў, Украіны. Граць гэта, перажываць гэта. У нейкім сэнсе псіхалагічна можа не заўсёды прыемна. Такая рэчаіснасць, як акторы мы мусім пра гэта гаварыць.

Гэта тэатральны дакумент і нават рэпартаж, які ствараўся паводле паведамленняў у СМІ і гісторый, сведкамі якіх былі стваральнікі спектакля і акцёры. Як прызнаецца рэжысёр Катажына Шынгера, рэакцыі на спектакль самыя розныя, але відавочна, што тэмы, якія яны ўздымаюць – нацыяналізму і ксенафобіі – актуальныя ў сучаснай Польшчы.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота facebook.com/teatrdramatyczny