Беларускія аператары нафтавода „Дружба” аб’яднаныя ў адну кампанію



1 кастрычніка беларускія аператары нафтаводнай сістэмы „Дружба” — ААТ „Гомельтранснафта Дружба” і ААТ „Полацктранснафта Дружба” — аб’яднаны ў адну кампанію, паведамляе прэс-служба прадпрыемства „Гомельтранснафта Дружба”.

Рэарганізацыя ажыццёўлена шляхам далучэння ААТ „Полацктранснафта Дружба” да ААТ „Гомельтранснафта Дружба” на падставе рашэння пазачарговага агульнага сходу акцыянераў. Полацкая „Дружба” будзе значыцца ў складзе гомельскай нафтаправоднай кампаніі ў якасці філіяла па транспарціроўцы нафты „Наваполацк”.

ААТ „Гомельтранснафта Дружба” ажыццяўляе перапампоўку расійскай нафты ў напрамку краін Еўропы, забяспечвае вуглевадароднай сыравінай ААТ „Мазырскі НПЗ”. Са з’яўленнем філіяла „Наваполацк” прадпрыемства будзе адказваць за пастаўкі расійскай нафты ў ААТ „Нафтан”, транспарціроўку нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі.”

Рэарганізацыя магістральных нафтаправодаў Рэспублікі Беларусь дасць магчымасць стварыць больш рацыянальную схему кіравання. У перспектыве аб’яднанне кампаній забяспечыць рэалізацыю праектаў па развіцці рэспубліканскай нафтатранспартнай сістэмы, у тым ліку ў мэтах дыверсіфікацыі паставак нафты на нафтаперапрацоўчыя заводы, пашырэння магчымасцяў захоўвання нафты”, — гаворыцца ў паведамленні.

belapan.by