Чаму і хто забараніў маршалку Пілсудскаму публічна выступаць па-беларуску?
Чаму і хто забараніў маршалку Юзафу Пілсудскаму публічна выступаць на беларускай мове?
Распавядае ганаровы старшыня Таварыства беларускай мовы, гісторык Алег Трусаў:
– Самы вялікі сантымент быў у самога Пілсудскага. Гаварыць пра пальшчызну Пілсудскага можна чыста палітычна. Уся шляхта ведала польскую мову. Ведаў і ён. Але ўся шляхта на Беларусі ведала і беларускую мову. І, дарэчы, калі войскі Пілсудскага ў 19-м годзе ўвайшлі ў Менск, Пілсудскі сабраў беларускую інтэлігенцыю і на добрай беларускай мове выступіў і паабяцаў – дапамагайце, і мы вам тут зробім аўтаномію. Пасля гэтага палякі яго ледзь не забілі. Пасля гэтага Пілсудскаму забаранілі публічна выступаць па-беларуску.
Гістарычная школа з Алегам Трусавым, што праходзіць на сталічнай сядзібе Таварыства беларускай мовы, звычайна тычыцца тэмы пэўных мясцін. Аднак дыскусія пасля яе закранае і іншыя тэмы.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск