Беларускія ўлады дазволілі застацца польскім настаўнікам у краіне
Беларускія ўлады дазволілі застацца польскім настаўнікам у краіне.
Старшыня непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс сказала карэспандэнту Польскага радыё, што двое настаўнікаў, якім нядаўна адмовілі ў праве знаходжання ў Беларусі, могуць застацца ў краіне. Акрамя таго, двое іншых настаўнікаў, якія ўжо пакінулі Беларусь, могуць падаваць дакументы на вяртанне.
Анжаліка Борыс падзякавала польскім дыпламатам у Беларусі, МЗС Польшчы і віцэ-старшыні Сенату Малгажаце Гасеўскай, якая нядаўна наведала Гародню, за дапамогу ў вырашэнні пытання. Іншым траім настаўнікам, якія працуюць у грамадскай школе пры арганізацыі Polska Macierz Szkolna, беларускія ўлады паабяцалі прадоўжыць візы на знаходжанне ў краіне.