У Гародні звалілася і забілася жанчына



У Гародні пад вокнамі аднаго з дамоў быў знойдзены труп жанчыны.

Паводле папярэдняй інфармацыі следства, 36-гадовая жанчына, спускаючыся на звязаных прасцінах з акна сваёй кватэры, размешчанай на чацвёртым паверсе, не ўтрымалася і ўпала.

У Следчым камітэце адзначылі, што загінулая пражывала адна, злоўжывала спіртнымі напоямі. Увечары напярэдадні трагедыі былы муж зачыніў жанчыну ў кватэры, каб абмежаваць яе ў спажыванні алкаголю.