Справу берасцейскага актывіста адправілі на дапрацоўку



Справа пра “дробнае хуліганства” грамадскага актывіста Андрэя Шарэнды з Берасця адпраўлена на дапрацоўку. Паводле маладога чалавека, міліцыя была ў разгубленасці, калі пачула пра рашэнне суддзі. Хлопца прыйшлося адпусціць дахаты, праўда, уручыўшы новую позву пра разгляд ужо іншага правапарушэння, які адбудзецца ў межах працы адміністрацыйнай камісіі:

– Я думаю, што другі пратакол яны дацягнуць да канца. Па ім могуць даць штраф, здаецца, да 25 базавых. А пратакол пра “дробнае хуліганства” яны, як я думаю, адкладуць проста ў скрынку, каб пры зручнай магчымасці дастаць. Гэта звычайная рэч для іх.

У мінулую пятніцу супрацоўнікі АМАП-а затрымалі ў тралейбусе Андрэя Шарэнду, калі той вяртаўся дахаты. У аддзяленні міліцыі на актывіста склалі адразу два пратаколы за “дробнае хуліганства” і за “расклейку ўлётак без афіцыйнага дазволу”.

Жонка Шарэнды Паліна лічыць справу палітычна матываванай і звязанай з прэзідэнцкай выбарчай кампаніяй ды акцыямі салідарнасці з палітвязнямі.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота urist39.com